Вверх

РусскийРусскийБеларуская

 

Министерство образования Республики Беларусь
Отдел по образованию Чериковского райисполкома

Государственное учреждение образования
"Средняя школа №2 г. Черикова"

Booked
+17
°
C
+18°
+12°
Чериков
Четверг, 22
Прогноз на неделю

Меню раздела

 


 

21.02.2022

Акцыя "Гавары па-беларуску"

З легендаў i казак былых пакаленняў,

З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,

З сузор`яў i сонечных цёплых праменняў

Ты выткана, дзiўная родная мова

Сёння ў свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання, садзейнічання прызнанню і выкарыстанню ў 1999 годзе рашэннем ЮНЕСКА быў абвешчаны Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.

Мова жывая, пакуль на ёй гавораць. Дзень роднай мовы — нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы завём нацыянальнай і матчынай.

Таму, менавіта сёння, 21 лютага, на базе ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Чэрыкава” прайшла акцыя “Гавары па-беларуску”.

У межах акцыі для вучняў 1 – 4-х класаў быў арганізаваны прагляд мультыплікацыйных фільмаў на беларускай мове “Несцерка”, вучні таксама паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў, пазнаёміўшыся з назві вопраткі, раслін, жывёл і іншых рэчаў на беларускай мове;

вучні 5 – 7 класаў прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні “Марскі бой”;

 

для вучняў 8 – 11 класаў бала арганізавана інтэрактыўная гульня па беларускай літаратуры “Самы разумны”.

Таксама на перапынках гучалі песні сучасных выканаўцаў на беларускай мове. 

Усе мерапрыемствы былі накіраваны на выхаванне ў вучняў пачуцця любові і павагі да роднай мовы, садзейнічалі фарміраванню грамадзянска-патрыятычных якасцей, развіццю творчых здольнасцей школьнікаў.


               

 

213533, Могилёвская обл., г. Чериков, ул. Ленинская, д. 157, т/ф +375 (2243) 7 91 31, сайт: sch2.cherikov.edu.by, e-mail: sch2@cherikov.edu.by, Регистрационное свидетельство №7141303431 от 16 апреля 2013 г.

 

Самоучка: школьник, родители которого не делают за него уроки.(Сенека)