Вверх

РусскийРусскийБеларуская

 

Министерство образования Республики Беларусь
Отдел по образованию Чериковского райисполкома

Государственное учреждение образования
"Средняя школа №2 г. Черикова"

Booked
+17
°
C
+18°
+12°
Чериков
Четверг, 22
Прогноз на неделю

Меню раздела

 


 

20.02.2019

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

            З 18.02 па 22.02.2019 года прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Мэтай дадзенага мерапрыемства з'яўлялася развіццё ў вучняў цікавасці да ўрокаў беларускай мовы і літаратуры, пазнавальнай і творчай актыўнасці, выяўленне здольных і высокаматываваных навучэнцаў. Кожны дзень арганізатары  напоўнілі цікавымі мерапрыемствамі і падзеямі,  якія  былі змястоўнымі, карыснымі.

            Так, у панядзелак, настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры была аформлена тэматычная выстава дзіцячых работ «Мой родны кут». У аўторак у актавай зале прайшоў інтэлектуальны турнір, на якім навучэнцы 5 - 6 класаў паказалі веданне беларускай мовы: складалі словы, выпраўлялі памылкі, падбіралі фразеалагізмы, працягвалі прыказкі. У сераду сярод навучэнцаў старэйшых класаў прайшоў брэйн - рынг па творах Я. Коласа. Навучэнцы ж 7 класаў у гэты дзень прапанавалі гледачам інсцэніроўку ўрыўка з твора З. Бядулі «На Каляды да сына».            21 лютага святкавалі Міжнародны дзень роднай мовы. Ён прайшоў насычана і займальна: на перапынках навучэнцы гулялі ў інтэрактыўныя гульні: «Марскі бой», «Разумнікі і разумніцы», «Гавары па - беларускі». Па завяршэнні Тыдня беларускай мовы і літаратуры былі падведзены вынікі, самыя актыўныя, а гэта М.Хайчанка, А.Лягуцкая, Н.Іванова, Я. Князькова, К. Санько і іншыя былі ўзнагароджаны дыпломамі. Тыдзень прайшоў цікава і займальна.


               

 

213533, Могилёвская обл., г. Чериков, ул. Ленинская, д. 157, т/ф +375 (2243) 7 91 31, сайт: sch2.cherikov.edu.by, e-mail: sch2@cherikov.edu.by, Регистрационное свидетельство №7141303431 от 16 апреля 2013 г.

 

Я знаю, что я ничего не знаю. (Сократ)